Дзякуй, што чытаеце і глядзіце нашыя матэрыялы. Будучыня Беларусі залежыць ад нас з вамі. Дапамажыце нам працягнуць працу


Дарагія беларусы і беларускі!

Ужо больш за тры гады *Сумленныя людзі прызнаныя ў Беларусі па-за законам: нашыя сайты блакуюць, на чальцоў каманды заводзяць крымінальныя справы, а сацсеткі прызнаюць «экстрэмісцкімі». Але, нягледзячы на ​​гэта, вы працягваеце чытаць нашыя матэрыялы, глядзець відэа, залучацца ў кампаніі.

Мы захапляемся вашым нежаданнем мірыцца з несправядлівасцю, вашай стойкасцю і гатоўнасцю ўдзельнічаць у жыцці краіны. Пакуль мы адчуваем гэтую падтрымку і захоўваем кантакт з людзьмі ў Беларусі, мы працягнем рабіць нашу працу.

Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы і можаце сабе гэтае дазволіць, калі ласка, аформіце ахвяраванне на любую суму. Мы працуем дзеля вас.

З удзячнасцю, каманда *Сумленных людзей.


Давайце змяняць Беларусь разам!

Дзеля вашай бяспекі не рабіце пераводы з беларускай карткі.

Штомесячная дапамога

Аднаразовая дапамога

Iншыя спосабы пераводу

Мы працягваем працаваць найперш для людзей унутры Беларусі

*Сумленныя людзі пачыналіся з вялікага валанцёрскага руху: тысячы людзей па ўсёй Беларусі друкавалі ўлёткі, раздавалі белыя стужкі, тлумачылі блізкім, што беларусы і беларускі вартыя лепшай будучыні.

Праз рэпрэсіі нам давялося з’ехаць з Беларусі. Але мы працягваем актыўна працаваць для беларусаў і беларусак унутры краіны. Мы верым у сілу грамадзянскай супольнасці, актывізму і адукацыі. Таму працягваем змагацца з прапагандаю, расказваць пра выбары, дэмакратыю, правы чалавека, палітыку і шмат што іншае.

Адным словам, мы і не думаем здавацца. Але нам патрэбная ваша дапамога. Наўпроставая падтрымка чытачоў дапамагае арганізацыі быць устойлівай, планаваць дзейнасць, захоўваць кантакт з аўдыторыяй. Афармляючы ахвяраванні, вы ўдзельнічаеце ў жыцці *Сумленных людзей.

Калі захочаце нешта спытаць ці абмеркаваць – пішыце на info@honestby.org.
Мы з задавальненнем лістуемся з чытачамі.